Водгук на верш Уладзіміра Караткевіча «У векавечнай бацькаўшчыне клены»

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адным з маіх любімых пісьменнікаў. Я з гонарам называю яго сваім земляком. Ён быў сапраўдным патрыётам сваёй радзімы і пасвяціў ёй сваю творчасць. У. Караткевіч лічыцца пачынальнікам беларускага гістарычнага рамана. Натуральна, што ў яго творчасці павінен быць хаця б адзін верш пра бацькаўшчыну і прыгажосць яе прыроды, якім і з’яўляецца верш «У векавечнай бацькаўшчыне клены…».

Гэты твор можна падзяліць на дзве частцы.

Першая частка ўвабрала у сябе прыкметы пейзажнай лірыкі. Таму ў вершы часта сустракаюцца якасныя прыметнікі і прыслоўі (векавечная, нячутна, рыжую, зялёны, ціхі, ясны, чыста), якія надаюць асаблівую прагажосць і вобразнасць беларусскай прыродзе. Чытаючы верш, я адразу ўявіла сабе «рыжую восень», старыя клёны. Вялікае ўражанне зрабіла на мяне параўнанне азёр з вачыма, якімі глядзіць зямля. Бачыца ў гэтым нешта незвычайнае, нават казачнае.

Другая частка увабрала ў сабе філасофскую лірыку. Тут аўтар яскрава паказвае сваю пазіцыю. Звяртаючыся да нашчадкаў (О вы, што будзеце ісці з дзяўчынкаю…), ён задае ратарычнае пытанне:

Ці зразумееце, што мы кахалі,
Што зніклі так, як знікнеце і вы.

Нішто ў гэтым свеце не вечнае, у тым ліку і чалавек. Але гэта не значыць, што ён не можа нічога пасля сябе пакінуць. Прырода – галоўны скарб, які можна і трэба берагчы.

Што нездарма яна з асінак рудых,
Калі ідзеш увосень па зямлі,
Раняе золата пад ногі людзям,
Каб мы яе любілі і бераглі.

Уладзімір Караткевіч не ўжывае клічных і пабуджальных сказаў, але, чытаючы апошнія два радкі, якія з’яўляюцца сладаназалежным сказам, я адчула, як паэт заклівае нас шанаваць прыроду бацькаўшчыны, якая, як чалавек, «раняе золата пад ногі». У. Караткевіч – адзін із маіх любімых пісьменнікаў, я з гонарам называю яго земляком. І наогул, як можна не любіць, не паважаць чалавека, адданага радзіме, сапраўднага патрыёта, які прысвяціў творчасць сваёй зямлі і свайму народу? Бо менавіта ён лічыцца пачынальнікам беларускага гістарычнага рамана. Натуральна, што ў яго творчасці павінен быць не адзін твор пра бацькаўшчыну і прыгажосць яе прыроды. Верш «У векавечная бацькаўшчыне клёны» з’ўляецца адным з такіх вершаў.

Справядліва крытыкі называюць творчасць пісьменнікаў, тое лепшае, што пакінулі яны нам, іх запаветнай песняй. І з гэтым нельга не пагадзіцца. Такой урачыстай і светлай песняй уяўляецца мне сёння творчасць пісьменніка, водгук на твор якога я пісала. Гэтая творчасць кожнаму з нас дась параду, падкажа, як трэба правільна жыць. Такой песні, на маю думаку, жыць вечна.

Вставить свои 5 копеек