Рэферат на тэму: Этыка маўлення. Асноўныя этычныя нормы

Беларуская літаратурная мова — гэта знармавная, упарадкаваная мова. У яе пісьмовай форме захоўваюцца фанетычныя, лексічныя, граматычныя і пунктуацыйныя нормы. Вусная мова падпарадкоўваецца яшчэ і нормам вымаўлення.

Веданне гэтых нормаў, уменне выбраць патрэбныя словы з адпаведнай жыццёвай сітуацыі і скдажа.ць аснову культуры маўлення чалавека. Разам з тым узаемаадносіны паміж людзьмі падпарадкоўваюцца і этычным нормам.

Культура моўных зносін патрабуе ўлічваць, з кім і дзе яны адбываюцца. Існуе нават асаблівая форма ветлівасці, якая вымагае карыстацца займейнікам Вы і дзеясловамі множнага ліку ў дачыненні да адной асабы, калі гэта старэйшы ці незнаемы чалавек:

  1. «Спадар Мікола, гэта вы званілі нам учора?»
  2. «Скажыце, дзядуля, дзе знаходіцца кнігарня на гэтай вуліцы?»

Моўны этыкет набывае асаблівае значенне пры вусных зносінах. Таму варта запомніць наступнае:

  • Уважліва слухайце тых, з кім гаворыце. Не перабівайце іх нават тады, калі не згаджаецеся з нечым. Пр гэта можна будзе сказаць пасля таго, як суразмоўца выскажа сваю пазіцыю.
  • Размаўляючы, глядзіце на таго, каму нешта кажаце. Пры гэтым прыцягвайце яго ўвагу зместам сказанага, выразная інтанацыяй, а не жэстамі.
  • У размове закранайце, абмяркоўвайце тое, што можа зацікавіць прысутных. Калі заўважылі, што вас не слухаюць, спыніцеся. Можна нават папрасіць прабачэння, што стамілі сваёй гутаркай.
  • Найменш гаварыце пра сябе, свае ўчынкі, справы. Няхай пра гэта раскажуць вашы сябры і знаёмыя, а не вы самі.
  • Не ўжывайце зняважлівых слоў, мянушак, нават гаворачы пра тых, хто адсутнічае. Падумайце пра тое, як вам было б крыўдна, как гэтак зневажалі вас ці вашых блізкіх.
  • Захоўвайце спакойны тон размовы, не спяшайцеся, не крычыце. Просьбы і пажаданні выказвайце далікатна, тактоўна, тады хутчэй вас зразумеюць і зробяць так, як вам хочацца. Не забывайце карыстацца словамі дазвольце, прабачце, а таксама выразамі Можа, Вы б згадзіліся… Можа, ты дапамог бы… Чалавек, які паважае сябе і іншых, і ў пісьмовай мове захоўвае этычныя нормы: піша выразна і акуратна, без памылак, закрэсліванняў, дапісваючы кожны радок і выдзяляючы асноўныя думкі абзацамі.

Один комментарий

Оставить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.